Архив новостей - Ясли-сад д.Сумароково
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Фальклорнае свята "Прыйшла Каляда - адчыняй варата"

11.01.2018

Фальклорнае свята "Прыйшла Каляда - адчыняй варата"

Значнае месца ў далучэнні дзяцей да беларускай культуры мае арганізацыя фальклорных свят. У нашым дзіцячым садзе 11 студзеня прайшло фальклорнае свята “Прыйшла Каляда – адчыняй варата”. Папярэдне дзецям распавядалі пра Нараджэнне Хрыстова і звычаі калядавання. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі гэтага свята.Дзеці старэйшай групы абыгралі абрад калядавання ў форме невялікага тэатралізаванага прадстаўлення: пелі абрадавыя песні, выступалі ў ролі ражаных, варажылі, гулялі ў народныя гульні. 

Калядоушчыки наведали Калядоўшчыкі наведалі кіравнне СДП “Авнгард і пажылых людзей, якія знаходзяцца на сацыяльным забяспячэнні Княжыцкай участковай бальніцы. Дзеці весела спявалі пра гасціннасць гаспадароў, іх багацце, славілі іх працу, спявалі віншаванні са святам і пажаданні здароўя, шчасця. У адказ калядоўшчыкаў шчодра адарылі падарункамі.Вярталіся ў дзіцячы сад усе з добрым настроем.   Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце. Яно атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным.Усё гэта спрыяла станаўленню асобы дзіцяці, фарміравання маральных уяўленняў, яго таленту і агульнага развіцця.